У Лунінецкім раёне 22 кастрычніка ў ДТЗ пацярпеў трактарыст. 

Як паведамілі у аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, аварыя здарылася ў 11.05 на дарозе паміж вёскамі Дварэц і Вічын. Паварочваючы налева, 23-гадовы кіроўца «МТЗ 952» з прычэпам, гружаным пяском, не выбраў бяспечную хуткасць руху, і трактар перакуліўся. 

Трактарыст атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу, пералом пляча і змешчаны ў хірургічнае аддзяленне Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы. 

Трактар належыць адной з дарожных арганізацый рэгіёну. 

Праводзіцца праверка. У трактарыста ўзятая кроў для даследавання на ўтрыманне алкаголю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?