Пад Івацэвічамі пацярпеў пасажыр таксі, які выскачыў з аўтамабіля на хаду.
Як паведамілі у аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, кіроўца таксі «Форд-Фокус С-Мах» вёз кампанію маладых людзей з адной з вёсак рэгіёну ў Бярозу. Каля 23.10 на 157-м км аўтадарогі Р2 Стоўбцы — Івацэвічы — Кобрын 25-гадовы пасажыр, які сядзеў на пярэднім сядзенні, адшпіліў рэмень бяспекі, адчыніў дзверы і выскачыў на праезную частку.
Малады чалавек з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударамі галаўнога мозгу, грудной клеткі і тазу шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы. У пацярпелага ўзята кроў для даследавання на алкаголь.





