Гурт Trubetskoy прадставіў свой дэбютны альбом «Magister Bibendi». Кружэлка выйшла на расійскім лэйбле Soyuz Music. На ёй змясціліся 12 трэкаў на рускай, беларускай і ўкраінскай мовах.

Як тлумачаць музыкі, «Magister Bibendi» — гэта тамада на культурнай п’янцы патрыцыяў у Старажытным Рыме.

«Этымалогія гэтага словазлучэння уходзіць каранямі ў Старажытны Рым. Пасля афіцыйнай часткі іх карпаратываў пачыналася неафіцыйная, і ролю мясцовага тамады выконваў Магістар Бібэндзі: ён разліваў, сачыў, хто колькі п’е, каго пара выводзіць. І вось, мы вырашылі працягнуць гэтыя слаўныя рымскія традыцыі. Нешта ж ад Рыма трэба браць, апроч грамадзянскай супольнасці!» — весела тлумачыць назву альбома менеджар гурту Яўген Калмыкоў.

Апроч таго, «Magister Bibendi» — татуіроўка на руцэ ў фронтмэна гурту Паўла Булатнікава. Ён кажа, што першапачаткова менавіта так мусіў называцца і гурт Trubetskoy. Але паколькі каманда спачатку выконвала песні «Ляпіса Трубяцкога», было вырашана пакінуць цяперашнюю назву.

Канцэртныя прэзентацыі альбома «Magister Bibendi» адбудуцца спачатку ў Санкт-Пецярбургу, Кіеве і Маскве. Першыя канцэрты з новай праграмай у Беларусі пройдуць 20 лістапада ў Віцебску, 21 лістапада ў Брэсце, 4 снежня ў Гомелі ды 5 снежня ў Гродне.

Паслухаць альбом можна тут >>>

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?