Кіраўнік Twitter Джэк Дорсі перадаў супрацоўнікам адну трэць акцый кампаніі, якія яму належаць. Пра гэта ён распавёў у асабістым мікраблогу ў Twitter.

tjournal.ru

tjournal.ru

Кошт перададзеных ва ўласнасць каманды каштоўных папер складае 200 мільёнаў даляраў. Свой учынак Дорсі назваў інвестыцыяй у супрацоўнікаў Twitter. Тыя акцыі Twitter, што засталіся ў яго, па-ранейшаму дазваляюць яму лічыцца сёмым па велічыні акцыянерам кампаніі.

Дорсі быў афіцыйна зацверджаны на пасадзе генеральнага дырэктара Twitter у пачатку кастрычніка. Раней ён ужо займаў гэтую пасаду да сыходу з Twitter у 2008 годзе. 13 кастрычніка Дорсі абвясціў, што Twitter скароціць 8% штата ў сувязі з аптымізацыяй бізнэсу. Звальненні закрануць 336 супрацоўнікаў са штата ў 4,1 тысячы чалавек.

Сэрвіс мікраблогаў Twitter дазваляе абменьвацца кароткімі тэкстамі, адна з яго асноўных асаблівасцяў — уведзены для паведамленняў ліміт у 140 знакаў. Сэрвіс быў запушчаны ў ліпені 2006 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?