Заснавальнік гандлёвай сеткі Zara Амансіё Артэга прызнаны самым багатым чалавекам у свеце: ён абышоў ў спісе Forbes заснавальніка Microsoft Біла Гейтса.
wbur.org
23 кастрычніка Forbes ацэньваў маёмасць 79-гадовага іспанца ў 80,3 млрд даляраў. Пры гэтым маёмасць Гейтса ацэньваецца ў 78,1 млрд даляраў.
Трэцяе месца займае Уорэн Бафет (64,4 млрд даляраў).
Абыйсці Гейтса іспанскаму бізнэсмену дапамог рост рынкавай капіталізацыі кампаніі Inditex, створанай на аснове Zara. Фірма таксама кантралюе брэнды Bershka, Massimo Dutti і Pull and Bear.
У апошні раз Біл Гейтс саступаў першы радок рэйтынгу самых багатых людзей у 2013 годзе — тады яго абышоў мексіканскі магнат Карлас Слім. Тым не менш, неўзабаве заснавальнік Microsoft вярнуўся на звыклае першае месца ў рэйтынгу.





