Паліцыя знайшла цела прадпрымальніка Амірана Геаргадзэ, які знаходзіўся ў вышуку.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка МУС Расіі Алены Аляксеевай, цела знайшлі ў прыватным доме ў пасёлку Цімошкіна Краснагорскага раёна Падмаскоўя.

Інфармацыю пра знаходжанне цела пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Уладзімір Маркін. Пры гэтым, паводле яго слоў, цела было знойдзенае не ў доме, а ў лесе побач з вёскай Цімошкіна.

Паводле папярэдніх дадзеных, Геаргадзэ пакончыў з сабой «у той жа дзень, калі здзейсніў злачынства».

Па версіі следства, 19 кастрычніка Аміран Геаргадзэ забіў першага намесніка кіраўніка Краснагорскага раёна Юрыя Каравулава, кіраўніка «Краснагорскага прадпрыемства электрычных сетак» Георгія Катлярэнку, а таксама выпадковага сведку.

Пасля таго здарэння паліцыя знайшла ў кватэры Геаргадзэ цела яго партнёра па бізнэсе. Кіроўца бізнэсмэна, які быў сведкам забойстваў, добраахвотна з'явіўся ў паліцыю і ўзяты пад варту.

Глядзіце таксама: «Краснагорскага стралка» падазраюць у гібелі яшчэ 6 чалавек: з іх 4 загінулі ў ДТЗ у Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?