Дзяржаўная дума Расіі ў пятніцу прыняла ў другім і ў трэцім чытаннях законапраект, які дазваляе расейскім уладам арыштоўваць замежную маёмасць на сваёй тэрыторыі ў адказ на арышт маёмасці РФ за мяжой.
Законапраект падтрымалі 400 дэпутатаў. Цяпер яго адправяць на разгляд у Савет Федэрацыі. У выпадку ўхвалення сенатарамі дакумент пойдзе на подпіс да прэзідэнта Пуціна.
Да другога чытання ў законапраект унеслі шэраг паправак. Пры гэтым дэпутаты адзначаюць, што папраўкі не мяняюць канцэпцыю дакумента, а толькі ўдакладняюць некаторыя фармулёўкі.
У прыватнасці, удакладненае вызначэнне маёмасці замежнай дзяржавы. Цяпер такой лічыцца ўся маёмасць, якой кіруюць іншыя дзяржавы, у тым ліку арандаваная.
Законапраект быў унесены ў Дзярждуму ў жніўні, першае чытанне ён прайшоў у верасні. Нагодай для яго ўнясення стаў арышт расійскіх актываў у Бельгіі і Францыі ў чэрвені.
Бельгійскія і французскія ўлады патлумачылі свой крок неабходнасцю прыняць забяспечвальныя меры па пазове, пададзеным да Расіі ў Гаагскі суд акцыянерамі ЮКАСа.
Суд пастанавіў спагнаць з Расіі больш за $50 млрд у якасці кампенсацыі для былых акцыянераў нафтавай кампаніі. Расія выплачваць гэтыя сродкі адмовілася.





