Сярэдні заробак па краіне скарачаецца другі месяц запар. У верасні ён упаў на 1,5% і склаў 6 мільёна 863 тыс. 950 рублёў. За мінулы месяц беларусы недалічыліся 107,6 тысячы рублёў, паведамляе Белстат.
У пераліку на даляры па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка за верасень сярэдняя зарплата была роўная 389 далярам. У снежні мінулага года яна складала 621 даляр.
За мінулы месяц заробкі беларусаў «усохлі» на 26 даляраў, а з пачатку года — на 232 даляры.





