Пачарнелыя дахі людскіх гарадоў.
Цёплыя ночы, пякельныя раньні.
Дзень наступае. З маланкай мы зноў
Падымаемся ўгору бы здані.
Былі мы з мэталю, расплавілі нас
Былі мы зь верай, але страцілі д’ябла.
Мы – дзеці, закінутыя ў гэты час,
Каб наступаць на тыя самыя граблі.
Думкі адкідваем ад сябе,
Заліваем іх бы вагонь алкаголем,
Але той усё палае яшчэ і яшчэ
І ўжо дастае да самае столі.
Вады, калі ласка, дайце вады.
Знайдзіце нас, кропачку ў сусьвеце.
Накіруйце да нас свае лятакі,
Але не зьнішчайце. Мы ж – проста дзеці!





