Лонданец Рыч МакКор вырашыў стаць турыстам у родным горадзе — ён вывучаў цікавыя факты пра сталіцу Вялікабрытаніі і стаў думаць, як бы арыгінальна фатаграфаваць славутасці.
Першае, што прыдумаў МакКор, — ператварыць «Біг-Бэн» у наручны гадзіннік.
Тут і ніжэй фота: instagram.com/paperboyo
Калі ён фатаграфаваў «Біг-Бэн», да яго падышлі дзяўчынка з бацькам. Яны зацікавіліся тым, што ён робіць. МакКор паказаў фатаграфію, і ім настолькі спадабаўся вынік, што ён, натхніўшыся, вырашыў працягнуць пачатае.
Пасля МакКора заўважыла выдавецтва Lonely Planet: яны папрасілі лонданца паздымаць для іх. Дзякуючы гэтай прапанове фатограф адправіўся ў Стакгольм, Амстэрдам, Капенгаген і Парыж.





