«Я студэнт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, — напісаў нам чытач, — факультэт называць не буду, бо тады кіраўніцтва зразумее, хто зліў інфармацыю. У пятніцу на лекцыю прыйшоў намеснік дэкана і прапанаваў схадзіць на канцэрт Віктара Дробыша з удзелам іншых зорак расейскай эстрады.

Некалькі тыдняў таму ён самы хадзіў і ўсім іншагароднім прапаноўваў схадзіць на датэрміновыя выбары. Тыя, хто пагаджаўся, вызваляліся ад пар. Пагадзілася чалавек 10.

Я аднаго зразумець не магу: а навошта студэнтам дармова прапаноўваць хадзіць на канцэрты гэтых «зорак»? У нас няма сваёй эстрады? Чаму нам не прапануюць падтрымліваць сваё? Ці гэта не плявок у бок тых, хто набыў квіткі (я не правяраў, але паміж намі была размова, што квіткі каштуюць у раёне 800 тысяч)? Скажу шчыра, калі б мне прапанавалі дармова з'ездзіць на развітальны канцэрт Крамбамбулі, то я пагадзіўся, але не на гэты замежны шлак».

Раней аналагічная інфармацыя прыйшла з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі:

Нагадаем, на канцэрце прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка, які ўручыў Дробышу ордэн Францыска Скарыны. Пры гэтым ён абрынуўся на «некаторых творцаў», што паліваюць радзіму брудам, намякнуўшы на нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0