БАТЭ саступіў у матчы чацвёртага тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў.

Калі згадваць першы матч гэтых каманд на «Камп Ноу» у 2011 годзе, то тады «Барса» выйшла дублюючым складам і трыбуны былі паўпустымі. Сёння ўсе здаровыя гульцы «Барселоны» былі на полі, а свабодных месцаў на стадыёне зусім нямнога.

БАТЭ годна правёў першы тайм. Некалькі разоў нашы востра атакавалі. Стасевіч загубіў цудоўны момант, каб забіць са штрафнога, ударыў у рукі брамніку. «Барселона» забіла свой першы гол з пенальці, было няясна, ці то ён прызначаны за гульню рукой, ці то за штуршок. Нэймар не схібіў.

У другім тайме Луіс Суарэс і ўсё той жа Нэймар давялі лік да разгромнага – 0:3. Але гульня БАТЭ ўсё ж не пакінула беспрасветнага адчування.

У іншым матчы нашай групы «Рома» перамагла «Баер» з лікам 3:2. Цяпер «Барселона» мае 10 пунктаў, «Рома» – 5, «Баер» – 4, БАТЭ – 3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?