Ананімны пакупнік заплаціў 826 тыс. даляраў за карціну Карла Калера «Каханкі маёй жонкі». Карціну, напісаную ў 1891 годзе, прадалі 3 лістапада на аўкцыёне Sotheby's.

Меркавалася, што за працу Калера заплацяць ад 200 да 300 тысяч даляраў. Аднак у аўкцыёне ўдзельнічала чатыры прэтэндэнты, двое з якіх зладзілі «вайну таргоў» пасля адзнакі ў 300 тысяч.

На карціне 2,58 на 1,78 метра намаляваныя 42 каты Кейт Бердсэл Джонсан — мільянера, якая і замовіла працу. Усяго ў яе было 350 катоў, якія жылі ў яе велізарным доме ў штаце Каліфорнія. Жывёлаў глядзелі шматлікія слугі, а ў тэстаменце Джонсан выдзеліла паўмільёна даляраў на дагляд яе котак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0