Яўген Барышнікаў, Сяргей Башлыкевіч,:B:N: акустычна, BosaeSonca, Зьміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra, ILO&friends, Navi ды Трыё з Аляксандрам Ясінскім - гэта зоркі сёлетняга, ХХІІ-га ўжо Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень» 2015. Класічныя барды, стваральнікі аўтарскіх песень ды акустычныя праграмы рок-гуртоў: «Бардаўская Восень» гэта фестываль, які стараецца адлюстроўваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні ў многіх плашчынах, спалучаючы ў сабе розныя стылі ды накірункі. 

Конкурс

Хаця ўвага гледачоў звяртаецца перадусім на прозвішчы зорак, найважнейшым элементам Бардаўскай Восені з'яўляецца конкурсная частка Фестывалю. З38 канкурсантаў журы адабрала 10 выканаўцаў, якія выступяць на конкурсе ў Бельску Падляшскім. Гісторыя «Бардаў» паказвае, што конкурсы з’яўляюцца важнай з’явай на беларускай музычнай сцэне. Дзякуючы конкурсу, у музычнай прасторы пачалі свой шлях надзвычай цікавыя мастацкія з’явы, гурты, якія пасля дэбюту на бельскай сцэне пазней дамагліся значных поспехаў на музычным рынку.

Што / дзе / калі?

Цягам 3 фестывальных дзён (6 - 8 лістапада 2015 г.) аматары аўтарскай песні змогуць прысутнічаць на канцэртах, арганізаваных у Бельскім Доме Культуры ў Бельску Падляшскім ды ў Камеральнай Залі Падляшскай Оперы і Філармоніі ў Беластоку. У чацвер (5 лістапада) пройдуць канцэрты ў Музеі і Асяродку Беларускай культуры ў Гайнаўцы,. Для тых, каму будзе мала беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні пасля візіту ў Оперу, арганізатары запрашаюць на канцэрты ў Нарву, Шчыты-Дзенцялова, Орлю ды Нараўку. З новай актуальнай праграмай можна пазнаёміцца ў рубрыцы ‪»Праграма» на сайце www.vosien.org.

«Бардаўская восень»

Сёлета Фестываль «Бардаўскай восень» будзе прахадзіць ужо 22-і раз. Гэта надалей найбольшы не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце фестываль такога тыпу прысвечаны беларускім бардам. «Барды» імкнуцца адлюстраваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні ва ўсіх яе формах, спалучаючы ў сабе многа стыляў і накірункаў. Сярод удзельнікаў фестывалю як класічныя барды, блюзмэны, акустычныя рок-гурты, фольк-рокавыя выканаўцы, гэтак і многія іншыя прадстаўнікі беларускай аўтарскай музыкі. Штогод на фестывальнай сцэне гасцююць вядомыя беларускія музыкі, дзякуючы чаму «Бардаўская Восень» атрымала статус мерапрыемства высокага мастацкага рангу.

Арганізатарам Фестывалю з’яўляюцца «ШЧЫТЫ» – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры.

Мерапрыемства не адбылася б без фінансавай падтрымкі Міністра Адміністрацыі і Лічбавізацыі, горада Беластока (Гарадская Ўправа ў Беластоку) і Маршалкоўскай Управы Падляшскага ваяводства ў Беластоку.

ПРАГРАМА 22-га Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2015»

6 лістапада 2015 (пятніца)

Адкрыццё Фестывалю
Конкурсная частка
Канцэрт зорак:
• NAVI
• Сяргей Башлыкевіч
• Зьміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra

7 лістапада 2015 (субота)

Канцэрт лаўрэатаў конкурсу
Канцэрт зорак:
• Трыё з Аляксандрам Ясінскім
• ILO&friends
• Яўген Барышнікаў
•:B:N: акустычна

8 лістапада 2015 (нядзеля)

15.00 Беласток — «Падляшская опера і філармонія» –- Еўрапейскі цэнтр мастацтва

Канцэрт лаўрэата ўзнагароды Grand Prix
Канцэрт зорак:
• BosaeSonca
• NAVI

Праграма суправаджальных мерапрыемстваў:

5 лістапада 2015 (чацвер)

Канцэрт: Сяргей Башлыкевіч

9 лістапада 2015 (панядзелак)

12.00 Шчыты-Дзенцялова -– «Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры»

Канцэрт:
• Яўген Барышнікаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0