Рэйды-праверкі па выяўленні работнікаў у стане алкагольнага ап'янення пройдуць у лістападзе ў арганізацыях Мінска падчас месячніка «Не п'янству на вытворчасці!», паведамляе БелТА.

Паводле інфармацыі Мінгарвыканкама, у апошні час павялічылася колькасць так званага «п'янага траўматызму» на працоўных месцах. За дзесяць месяцаў гэтага года ў стане алкагольнага ап'янення знаходзіліся трое загінулых і восем цяжка траўмаваных работнікаў.

Асаблівую ўвагу правяраючыя нададуць будаўнічым пляцоўкам, вытворчым прадпрыемствам, а таксама арганізацыям, звязаным з транспартам і перавозкамі. Арганізатары акцыі прапануюць грамадзянам паведамляць пра факты п'янства на вытворчасці па тэлефоне (17) 270 55 01.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0