Па словах аўстралійца Джэфа Мітчэла, ён убачыў дзіўную карціну, калі ехаў па гравійнай дарозе, і спыніўся, каб сфатаграфаваць яе.
Як адзначае мужчына, на момант яго прыбыцця абедзве змяі былі мёртвыя, нягледзячы на тое, што больш дробнай з іх удалося часткова выбрацца праз дзірку ў целе больш буйной. Мітчэл лічыць, што яе прарабіла нейкая вонкавая сіла — напрыклад, драпежнік.
Лавец змей з Сіднэя Роб Эмбраўз лічыць, што чорная змяя ніяк не магла праесці такую адтуліну. Эмбраўз растлумачыў, што выпадкі, калі адна змяя есць іншую — не рэдкасць. Паводле яго версіі, калі карычневая змяя заглынула чорную, іх абедзьвюх пераехала машына.





