У вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна беспрацоўны мужчына 1992 нараджэння абліў 20-гадовую сужыцельку бензінам і падпаліў, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся 5 лістапада каля 01.40. Паводле папярэдняй версіі, у момант здарэння дзяўчына знаходзілася ў доме сужыцеля, дзе пара распівала спіртныя напоі. Успыхнула сварка, і малады чалавек абліў дзяўчыну бензінам, пасля чаго падпаліў. Агонь пашкодзіў пасцельныя прыналежнасці. Будынак і іншая маёмасць не пацярпела.

З апёкамі галавы, шыі, тулава і верхніх канечнасцяў 1-4-й ступені (20% цела) жанчына была шпіталізаваная. У цяперашні час яна знаходзіцца ў рэанімацыі. Лекары ацэньваюць яе стан як цяжкі.

Абставіны здарэння высвятляюцца. У дачыненні да непрацуючага мужчыны распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 139 КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?