У нядзелю, 15 лістапада, пройдуць матчы апошняга тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе. Галоўная інтрыга — барацьба за апошнюю пуцёўку ў вышэйшую лігу паміж сталічным клубам «Крумкачы» і магілёўскім «Дняпром».
Сёння яны сустракаюцца ў Мінску на футбольным полі спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі». Пачатак а 14-й гадзіне.
Як вядома, пуцёўкі ў вышэйшую лігу ўжо заваявалі «Іслач» і «Гарадзея». «Крумкачы», якія на трэцім месцы, маюць на адзін пункт больш за «Дняпро». Таму іх задавольвае і нічыя, а вось гасцей — толькі перамога.