lefigaro.fr
Сярод тэрарыстаў, якія зладзілі тэрарыстычныя атакі ў Парыжы, былі двое падлеткаў. Пра гэта ў нядзелю, 15 лістапада, паведамляе Le Figaro са спасылкай на судова-медыцынскую крыніцу.
Па словах крыніцы, двум тэрарыстам магло быць ад 15 да 18 гадоў. У паліцыі гэтую інфармацыю не каментавалі.
Le Figaro піша, што падчас нападу загінулі сем баевікоў. Шасцёра з іх былі смяротнікамі. Аднаго тэрарыста забілі спецслужбы.
У паліцыі Парыжа меркавалі, што ўдзельнікаў атакі не засталося ў жывых. Вышук злачынцаў і следства па справе працягваюцца.
Раней былі названыя імёны трох меркаваных тэрарыстаў.





