Сёння горад Дэбальцава Данецкай вобласці, найбуйнейшы чыгуначны вузел, аказаўся падзелены. Паміж тэрыторыямі, падкантрольнымі баевікам «ДНР» і «ЛНР», з'явілася «мытня». Пра гэта напісаў у Facebook журналіст Дзяніс Казанскі.

Фота: vlada.io

Фота: vlada.io

«Памятаю, калісьці жыхары Данбаса вельмі абураліся, што пасля распаду СССР паміж Украінай і Расіяй з'явілася мяжа, якая прынесла мноства нязручнасцяў і падзяліла «брацкія народы». Пасля 2014 года ў Данбасе ўжо не адна, а цэлых тры мяжы — з Украінай, з Расіяй і паміж Луганскам і Данецкам.

Захарчанка і Платніцкі ўсталявалі мытню паміж сваімі зонамі ўплыву і дзяруць даніну з усіх, хто правозіць хоць які тавар», — піша Казанскі.

«Апафеоз гэтай вар'яцкай сітуацыі наступіў у Дэбальцаве, якое падзялілі «мытняй» «ЛНР « і «ДНР» на дзве часткі. Адрэзак трасы Данецк—Луганск, якая праходзіць праз горад, трапіў пад кантроль «ЛНР», таму мытны блокпост паставілі фактычна ў межах Дэбальцава.

Такім чынам, адзін з мікрараёнаў стаў адрэзаным ад астатняга горада.

Каб трапіць у цэнтр з ўскраіны, цяпер трэба праходзіць мытню і плаціць хабар. Так што цяпер у нас ёсць Дэбальцаўская сцяна замест Берлінскай», — дадае Казанскі.

Фота: vlada.io

Фота: vlada.io

Псеўдамытня, якая раздзяліла Дэбальцава, з'яўляецца дастаткова пераканаўчым сведчаннем таго, што за высокімі мэтамі і заклікамі баевікоў хаваецца банальная прага нажывы і рэкету, сцвярджае сайт «Чацвёртая ўлада».

Фото: vlada.io

Фото: vlada.io

***

Дэбальцава знаходзіцца паблізу адміністрацыйнай мяжы паміж Данецкай і Луганскай абласцямі. У лютым 2015 года прарасійскія тэрарысты распачалі маштабны наступ на ўкраінскі горад Дэбальцава, нягледзячы на дасягнутую ў Мінску дамоўленасць аб пачатку перамір'я. Баевікі сцвярджалі, што ўкраінскія падраздзяленні, якія абаранялі Дэбальцава, знаходзіліся ў акружэнні, аднак доўгі час не маглі ўзяць горад. Раніцай 18 лютага ўкраінскія ваенныя пачалі адыход з Дэбальцава, які скончыўся на наступны дзень вечарам. Па дадзеных Мінабароны Украіны, падчас перадыслакацыі з Дэбальцава загінулі 19 вайскоўцаў, 135 атрымалі раненні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?