На сайце WikiLeaks з'явіліся аўдыёзапісы 30 гадзін размоў чыноўнікаў з адміністрацый дзеючага прэзідэнта ЗША Барака Абамы і экс-прэзідэнта Джорджа Буша-малодшага. Усяго гаворка ідзе пра 13 асоб (10 з штата Абамы, 3 з каманды Буша) і 26 аўдыёзапісаў.

Калі верыць апублікаваным дадзеным, маштабная карупцыйная схема выбудаваная ў федэральнай праграме «AbilityOne», якая закліканая дапамагаць з працаўладкаваннем 50 тысячам інвалідаў і абыходзіцца ЗША ў 3 млрд даляраў. Большая частка сумы — 2,3 млрд даляраў — праходзіць праз непрыбытковых фонд SourceAmerica і перанакіроўваецца ў больш за тысячу дробных партнёрскіх арганізацый. Гэтыя субсідыі для інвалідаў сталі палігонам для сумесных карупцыйных схем урада і прамысловасці.

Таксама важкая частка хабараў прыпадае на вайсковы сектар: калі верыць дакладу WikiLeaks, у карупцыі, у прыватнасці, замяшаныя Мінабароны, а таксама такія кампаніі як Northrop Grumman, Lockheed Martin і Boeing.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?