Дзяніс Шунто, які валодае 85% футбольнага клуба «Крумкачы», сёння даў інтэрв’ю газеце «Прессбол». Сярод іншага ён расказаў, што на сённяшні момант уклаў у каманду 152 тысячы даляраў, а яшчэ 40 тысяч вінен.

Фота з vk.com.

Фота з vk.com.

Ніколі не шкадавалі пра гэтыя грошы, спытаўся журналіст. «Не. Ну, кватэру мог бы купіць, калі б не футбол. У мяне няма жылля ў Мінску. Дзве кватэры ў Смалявічах — у адной мама жыве, другую здаем. А ў Мінску з братам жывём на здымных. У мяне і машыны няма. Я не аўтааматар. Заўзяты пешаход. Як часта жартую, адзіны гаспадар клуба, які ездзіць у федэрацыю на тралейбусе. Футбалісты смяюцца, асабліва калі падвозяць мяне дадому».

Летась Шунто рэгулярна выходзіў у складзе «Крумкачоў» у матчах другой лігі. Сёлета ж у першай лізе на полі ён з’явіўся толькі два разы.

Нагадаем, што сёлета футбольны клуб «Крумкачы» выйшаў у вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?