Невядомы мужчына з нажом здзейсніў напад у будынку, дзе знаходзіцца тэлекампанія RT у Тэль-Авіве. У выніку злачынства два чалавекі загінулі, яшчэ трое атрымалі раненні.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце тэлеканала RT.

Карэспандэнт тэлеканала Пола Сліер удакладняе, што ніхто з работнікаў RT падчас нападу не пацярпеў. «Усе нашы супрацоўнікі цэлыя», — піша яна на сваёй старонцы ў Twitter. Паводле яе слоў, напад адбыўся на ніжнім паверсе будынка, офіс RT знаходзіцца вышэй. Зламыснік усё яшчэ на свабодзе.

У RT рыхтуюць афіцыйны прэс-рэліз з нагоды здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?