Маскоўская паліцыя знайшла на стаянцы аўталамбарда на Нікольскай вуліцы безгаспадарны бронетранспарцёр.

Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэс-службу сталічнага глаўка МУС, бронемашына была без узбраення. Ніякіх дакументаў на яе ў супрацоўнікаў ламбарда не аказалася.

Да высвятлення абставін на БТР і яшчэ 50 транспартных сродкаў, знойдзеных на той жа стаянцы, накладзены арышт. У ламбардзе правялі канфіскавалі дакументы, камп'ютары і пячаткі розных фірмаў.

Цікавасць праваахоўных органаў да аўталамбарда прыцягнулі жыхары горада, якія паскардзіліся на махлярства з боку яго супрацоўнікаў. Цяпер паліцыя правярае інфармацыю, справа пакуль не распачатая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?