Забастоўка дальнабойшчыкаў ў Дагестане, якая доўжыцца ўжо амаль тыдзень на трасе ў Каякенцкім раёне рэспублікі, прывяла да збіцця кіроўцы, як мяркуецца, грамадзяніна Беларусі. Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 18 лістапада, паведамляе Lifenews.

Уздоўж трасы ва ўмоўленым месцы забастоўкі сабралася больш за 150 вялікагрузных машын. Па агульнай дамоўленасці да стачкі павінны былі далучацца ўсе дальнабойшчыкі, якія праязджалі міма.

Мінулай ноччу кіроўца грузавіка з беларускімі нумарамі паспрабаваў аб'ехаць чаргу, але яго спынілі і папрасілі далучыцца да акцыі хаця б на пару гадзін. Дальнабойшчык адмовіўся падтрымаць калег, што прывяло да сваркі, падчас якой ён ударыў аднаго з шафёраў мантыроўкай па галаве.

«Адзін з кіроўцаў паспрабаваў абыйсці ўсіх і з'ехаць. Хлопцы яго спынілі. Але ён праламаў галаву аднаму і з'ехаў. Мы паехалі ўслед за ім», — распавядаў сведка.

Пасля кароткай пагоні мясцовыя дальнабойшчыкі нагналі «штрэйкбрэхера», выцягнулі з кабіны і збілі. Паліцыянтам ледзь удалося іх разняць. Аднак па выніках разбору праваахоўнікі нікога затрымліваць не сталі.

Відэа інцыдэнту можна паглядзець тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0