Кітай імкнецца пабудаваць штучныя выспы ў Паўднёва-Кітайскім моры, каб потым заявіць прэтэнзіі на эканамічна і стратэгічна важныя марскія раёны, паведамляе партал breakingdefense.com.

Адзін з рыфаў у архіпелагу Спратлі ў красавіку 2015 года

Адзін з рыфаў у архіпелагу Спратлі ў красавіку 2015 года

Гэты ж рыф ў 2006 годзе. Здымкі: breakingdefense.com

Гэты ж рыф ў 2006 годзе. Здымкі: breakingdefense.com

Фактычна Кітай пакрывае марскі цуд прыроды тысячамі тон пяску і цэменту, будуючы там ваенна-марскую базу з прычаламі і ўзлётна-пасадачнымі палосамі.

«Існуюць сусветныя пагрозы для бяспекі ў сувязі з гэтай шкодай (для экалогіі). Імаверна, гэта прывядзе да скарачэння запасаў рыбы ў рэгіёне, які ў свеце найбольш залежыць ад рыбалоўства. Гэта пашкодзіць стабільнасці ў рэгіёне», — кажа прафесар марской біялогіі і экалогіі ў Універсітэце Маямі Джон МакМанус.

Эксперты не могуць дакладна вызначыць шкоду, якая нанесеная рыфам, бо Кітай не дапускае туды спецыялістаў, адзначае ён.

Кітай заяўляе, што пабудаваныя штучныя выспы знаходзяцца ў ягоных тэрытарыяльных водах, такім чынам патрабуючы, каб любыя чужыя ваенныя караблі знаходзіліся не бліжэй за 12 марскіх міль ад іх.

Архіпелаг Спратлі — спрэчная тэрыторыя адразу для шасці дзяржаў: В'етнама, Кітая, Тайваня, Малайзіі, Філіпін і Брунея. Акрамя таго, што рыфы маюць ваеннае значэнне, пад імі могуць знаходзіцца значныя запасы прыроднага газу і нафты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?