Падчас суду над экс-міністрам юстыцыі Аленай Лукаш адзін з прысутных накінуўся з кулакамі на народнага дэпутата ад «Апазіцыйнага блока» Міхаіла Добкіна. Адпаведнае відэа тут жа з’явілася ў сеціве.

Мужчына назваў Добкіна «падлам» і «нягоднікам», а нардэп у адказ параіў яму палячыцца. Пасля гэтага актывіст пачаў біць Добкіна па твары. Пяцёра праваахоўнікаў кінуліся раздымаць мужчын.

Актывіст запатрабаваў, каб Добкін адправіўся туды, дзе зможа «лізаць с*аку Януковічу», але палітык адказаў, што ніколі не з’едзе з Украіны. Затым мужчыны са словамі «хадзем выйдзем» пакінулі суд. 

Праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту беларускі добраахвотнік «Правага сектару» з пазыўным Док на сваёй старонцы ў Facebook расказаў, што біў Добкіна ягоны добры сябар — валанцёр Аляксандр Краўчук. 

Нагадаем, што Міхаіл Добкін быў губернатарам Харкава пры Януковічу і праславіўся знакамітым перадвыбарчым відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?