Аператар МТС інфармуе пра змены ў структуры і кошце тарыфных планаў і некаторых дадатковых сэрвісаў з 30 лістапада 2015 года.

У сувязі з хутка растучай патрэбай абанентаў у мабільным інтэрнэце МТС з 30 лістападза 2015 года значна павялічыць пакеты мегабайт на ўсіх тарыфных планах лінейкі «МТС смарт», арыентаваных у першую чаргу на актыўных карыстальнікаў смартфонаў. Акрамя гэтага, на ўсіх прапановах лінейкі павялічыцца і колькасць уключаных у абаненцкую плату хвілін на размовы ўнутры сеткі.

Пачынаючы з 30 лістапада абаненты тарыфнага плану «МТС смарт mini» будуць атрымліваць па 500 МБ мабільнага інтэрнэту і 500 хвілін на званкі ўнутры сеткі кожны месяц. Акрамя гэтага, кошт размоваў з абанентамі іншых аператараў і ў сетцы МТС звыш пакета на гэтым тарыфе будзе зніжана. Таксама карыстальнікам «МТС смарт mini» на пастаяннай аснове стане даступная паслуга «Усе сеткі», якая дазваляе пераўтварыць уключаныя ў пакет хвіліны ўнутры сеткі ў хвіліны ў любыя сеткі Беларусі.

Такім чынам, з 30 лістапада магчымасць пераўтвараць хвіліны ўнутры сеткі, прадастаўленыя ў рамках тарыфнага плану, у хвіліны ва ўсе сеткі з'явіцца ва ўсіх абанентаў прапаноў «МТС смарт mini», «МТС смарт» і «МТС смарт+». Укараненне сэрвісу «Усе сеткі» на самых актуальных тарыфных планах МТС з'яўляецца часткай стратэгіі аператара на бягучы год па рэалізацыі канцэпцыі адзінага тарыфу на званкі.

У абаненцкую плату тарыфнага плану «МТС смарт» з 30 лістапада будзе ўваходзіць 1000 хвілін на званкі ўнутры сеткі і 1 ГБ мабільнага інтэрнэту. Кошт размоваў у сетцы МТС звыш пакета будзе зніжаны.

Карыстальнікі тарыфнага плану «МТС смарт+» змогуць расходаваць ў рамках штомесячнага пакета 2000 хвілін унутры сеткі і 2 ГБ мабільнага інтэрнэту. На гэтым тарыфе цана на званкі ў сетцы МТС звыш пакета таксама будзе зніжаная.

На тарыфным плане «МТС смарт гасцявы» уключаныя ў абаненцкую плату пакеты будуць павялічаны да 1000 хвілін і 1 ГБ мабільнага інтэрнэту.

Акрамя гэтага, МТС палепшыць сэрвіс «смарт-box», які дазваляе абанентам тарыфаў «МТС смарт mini», «МТС смарт» і «МТС смарт +» назапашваць незрасходаваныя хвіліны і мегабайты. З 30 лістапада ліміт назапашвання будзе павялічаны з 3000 МБ мабільнага інтэрнэту і 3000 хвілін да 4 ГБ інтэрнэт-трафіку і 4000 хвілін.

МТС нагадвае, што карыстальнікі большасці тарыфных планаў МТС могуць перайсці на любую прапанову лінейкі «МТС смарт» бясплатна. Абаненты, якія падключацца або зменяць бягучы тарыфны план на адзін з тарыфаў «МТС смарт» па 31 студзеня 2016 года ўключна, могуць прыняць удзел у акцыі «Інтэрнэт non-stop» і атрымаць без пераплаты 3 каляндарных месяца мабільнага інтэрнэту без абмежавання па аб'ёме.

***

30 лістапада абаненцкая плата на большасці тарыфных планаў МТС будзе павялічана.

На ўсіх тарыфах, акрамя лінейкі «МТС смарт», кошт размоваў і пераадрасаваных выклікаў унутры сеткі падвысіцца. Цана на інтэрнэт-трафік звыш пакетаў, уключаных у абаненцкую плату, застанецца на ўсіх тарыфных планах ранейшай. Кошт SMS і SMS-пакетаў будзе павышаны на ўсіх прапановах, акрамя тарыфаў «Выдатны» і «Лёгка сказаць» — на іх SMS-паведамленні стануць, наадварот, таннейшымі.

Таксама з 30 лістапада будзе зменены кошт некаторых дадатковых і сэрвісных паслуг МТС. У прыватнасці цана на інтэрнэт-опцыі будзе скарэкціраваная ў бок павышэння. Акрамя гэтага, будуць павышаныя тарыфы на падключэнне такіх паслуг, як «Абяцаны плацёж 30», «Тэрміновы крэдыт 100», «Тэрміновы безліміт», а таксама на пакеты дадатковых хвілін у рамках карпаратыўных тарыфаў. Таксама зменяцца цэны на большасць інфармацыйна-забаўляльных сэрвісаў.

***

МТС таксама паведамляе, што з 30 лістападв 2015 зменяцца ўмовы карыстання тарыфнымі планамі лінейкі «Хатні канэкт».

На ўсіх прапановах лінейкі «Хатні канэкт» да існуючых квотаў на трафік на пастаяннай аснове будуць дададзеныя паслугі мабільнай сувязі — пакеты бясплатных хвілін і мабільнага інтэрнэту на выбар. Карыстальнікам будзе прадастаўлена два бонусы — «Больш зносін» і «Больш Інтэрнэту». Бонус «Больш зносін» уключыць у сябе 300 хвілін на званкі ўнутры сеткі МТС і 500 МБ мабільнага інтэрнэту. У пакет «Больш Інтэрнэту» ўвойдзе 100 хвілін на званкі ўнутры сеткі МТС і 1,5 ГБ трафіку. Атрымаць абраны бонус будзе можна з дапамогай USSD-запыту.

Акрамя гэтага, на ўсіх прапановах лінейкі «Хатні канэкт» з 30 лістапада будуць дзейнічаць абноўленыя тарыфы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?