Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталь Смірноў.

У цяперашні час у жылфондзе Мінска, што знаходзіцца на абслугоўванні ЖРЭА, налічваецца 352 калясачных і электрашчытавых, з іх 248 прызнаныя прыдатнымі для пражывання. У жылфонд ужо пераведзеныя 52 памяшканні, з іх у разрад арэнднага — 40.

З прапановай перавесці калясачныя і электрашчытавыя ў фонд жылля камерцыйнага выкарыстання пры ўмове, што першыя прыдатныя для пражывання, выступіў Мінгарвыканкам у канцы мінулага года. Гэтую ініцыятыву падтрымаў кіраўнік дзяржавы.

На сённяшні дзень у сталіцы налічваецца больш за 5 тыс. кватэр камерцыйнага выкарыстання. Згодна з заканадаўствам, 60% арэндных жылых памяшканняў вылучаюць для патрэб агульнагарадской чаргі, 10% — для вайскоўцаў, 30% — для асоб, якія маюць першачарговае права на атрыманне такога жылля (суддзі, пракурорскія работнікі, маладыя спецыялісты, якія навучаюцца за кошт дзяржбюджэту і накіраваныя на працу ў дзяржаўныя арганізацыі). Арэнднае жыллё ў Мінску карыстаецца падвышаным попытам. Так, на адну кватэру прыходзіцца ад 100 да 400 жадаючых у ёй пражываць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?