У Харкаўскай вобласці праваахоўнікі абясшкодзілі дыверсанта тэрарыстычнай арганізацыі «Луганская народная рэспубліка», які рыхтаваў тэракт на 21 лістапада — гадавіну Рэвалюцыі Годнасці.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Службы бяспекі Украіны, мужчыну затрымалі 18 лістапада.
Па звестках СБУ, баявік прыбыў у Харкаўскую вобласць з падкантрольных паўстанцам раёнаў Данбаса праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Падчас правядзення масавых мерапрыемстваў у Харкаве з нагоды святкавання гадавіны Рэвалюцыі Годнасці ён павінен быў выканаць загад сваіх верхаводаў — падрыхтаваць і ажыццявіць тэрарыстычны акт.
Супрацоўнікі СБУ затрымалі баевіка ў Зміеўскім раёне, дзе ён хаваўся. У зламысніка канфіскаваныя баявыя гранаты Ф-1 і РГД-5, абрэз паляўнічай стрэльбы з патронамі, а таксама ваенны білет і «ўзнагароды» тэрарыстычнай арганізацыі «ЛНР».
Следчым аддзелам Упраўлення СБУ ў Харкаўскай вобласці распачатая крымінальная справа па арт. 201 (кантрабанда боепрыпасаў) і арт. 263 (незаконнае абарачэнне са зброяй) КК. Следства працягваецца.