Прадстаўнік Беларусі Руслан Асланаў заняў 4-е месца ў фінале дзіцячага «Еўрабачання» з песняй на рускай мове «Волшебство»), у яго 105 балаў. Паводле умоваў конкурсу, спяваць трэба было на дзяржаўнай мове краіны, дазвалялася ўстаўка на англійскай.
У Дэсціні — выдатны голас
Выйграла конкурс прадстаўнічка Мальты Дэсціні Чукуньерэ з песняй Not My Soul, яна набрала 185 балаў. Другое месца ў Мікі з Арменіі (песня Love), у хлопчыка 176 балаў. 3-е месца ў Славеніі (Ліна Кудузавіч, «Першае каханне») — 112 балаў.
Расіянін Міша Смірноў заняў 6-е месца.
Беларусь паставіла Арменіі 12 балаў, Мальце — 10, Славеніі — 8.
У фінале, што прайшоў вечарам 21 лістапада ў сталіцы Балгарыі Сафіі ўдзельнічалі 17 краін (Беларусь, Расія, Украіна, Балгарыя, Арменія, Грузія, Сан-Марына, Мальта, Албанія, Чарнагорыя, Сербія, Славенія, Македонія, Італія, Нідэрланды, Ірландыя, Аўстралія).
Дзіцячае Еўрабачанне праводзіцца з 2003 года. Беларусь выйгравала конкурс у 2005 (Ксенія Сітнік) і 2007 (Аляксей Жыгалковіч)





