Уначы на 22 лістапада на Херсоншчыне падарвалі апоры лініі электраперадач, што вядуць з Украіны ў Крым. У выніку электрычнасць на паўвостраве знікла ў 00:20 па мінскім часе (23:20 па кіеўскім часе).

На падарваную апору падавалася электрычнасць напругай 350 000 вольт. Загінуць мог кожны, хто знаходзіцца за 500 метраў ад яе.

Першы падрыў апоры ЛЭП быў ажыццёўлены на пачатку кастрычніка. Другі падрыў адбыўся 17 лістапада. Тады падача электрычнасці ў Крым не прыпынялася.

Крымскататарскія актывісты спрабуюць перашкодзіць аднаўленню апор, іх атачыў узброены спецназ.

Дагэтуль пастаўка электраэнергіі ў Крым не спынялася нават у часу анексіі паўвострава і баявых дзеянняў Данбасе.

«Блакаду Крыма» ажыццяўляюць крымскататарскія актывісты. У выніку сутычак іх з украінскім спецназам ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў, паведамляе «Украінская праўда».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?