На актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Андрэя Гайдукова склалі пратакол за акцыю салідарнасці з зніклымі беларускімі палітыкамі, якую ён правёў 16 лістапада ў Наваполацку.
«Пратакол склалі па 23.34 частка 3 (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Я спадзяваўся, што будзе «несанкцыянаваны распаўсюд прадукцыі СМІ». Буду чакаць позвы ў суд», — адзначыў актывіст.
Пратакол складалі ў міліцыі, куды Андрэя Гайдукова выклікалі тэлефонным званком. «Учора быў званок ад іх з пытаннем, ці згодны я прыйсці. Я сказаў так, толькі афармляйце позву. Сёння зноў патэлефанавалі (капітан Рыбічонак Яўген Юр'евіч), сказалі позву ўручаць там», — падкрэсліў ён.





