Лідар крымскіх татараў Мустафа Джамілеў запатрабаваў ад Расіі вызваліць палітычных зняволеных у якасці ўмовы для пачатку перамоў аб аднаўленні энергазабеспячэння паўвострава.

Джамілеў таксама запатрабаваў «стварыць камісію па расследаванні выкраданняў і забойстваў нашых суайчыннікаў», адмяніць яму і старшыні Меджліса крымскататарскага народа Рэфату Чубараву забарону на ўезд у Крым, дапусціць на паўвостраў міжнародныя арганізацыі, якія сочаць за выкананнем правоў чалавека, і «аднавіць тыя дэмакратычныя правы, якія былі ў Крыме пры ўкраінскім кіраванні».

Па словах Джамілева, удзельнікі блакады Крыма гатовыя дапусціць рамонтныя брыгады да двух узарваных ліній электраперадачы — адна з іх вядзе ў Херсонскую вобласць, другая звязаная з Запарожскай АЭС. Лініі, якія вядуць у Крым, актывісты рамантаваць не дазволяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?