У Гомелі на вуліцы 60 гадоў БССР 22 лістапада п'яны кіроўца учыніў наезд на п'янага пешахода 

Кіроўца 1956 года нараджэння ў стане алкагольнага ап'янення на аўтамабілі «Фольксваген-Туран» у раёне прыпынку грамадскага транспарту ўчыніў наезд на пешахода 1970 года нараджэння. Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, пешаход таксама знаходзіўся ў нецвярозым стане і перабягаў дарогу ў неўстаноўленым месцы блізу пешаходнага пераходу. 

У ДТЗ пешаход атрымаў траўмы галавы і ўдар грудной клеткі і быў шпіталізаваны ў нейрахірургічнае аддзяленне абласной бальніцы. 

У нейрахірургію абласной бальніцы трапіла і пешаход 1961 года нараджэння, якая 20 лістапада ў Гомелі пераходзіла дарогу на забараняльны сігнал святлафора. ДТЗ адбылося на Рэчыцкім праспекце. На жанчыну наехаў кіроўца аўтамабіля «Таёта-Пікнік». Пешаход атрымала страсенне мозгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?