Сітуацыя з электразабеспячэннем Крыма можа нармалізавацца толькі да навагодніх святаў, заявіў кіраўнік рэгіёну Сяргей Аксёнаў.

«Мы лічым, што неабходна рыхтавацца да найгоршага варыянту, а менавіта: перыяд НС працягнецца да моманту ўводу ў эксплуатацыю першай чаргі энергамоста праз Керчанскі праліў, гэта значыць да 22 снежня. Але гэта не 100%», — гаворыцца ў заяве Аксёнава.

Пры гэтым кіраўнік анексаванай Расіяй рэспублікі перакананы, што гэтаму спрыяе «цяперашняя палітычная сітуацыя ва Украіне, якая склалася за апошнія некалькі месяцаў з-за тых крымчан, якія ўдзельнічаюць у блакадзе і спрабуюць стварыць у Крыме пэўную дэструктыўную сітуацыю».

Аднак Аксёнаў упэўнены, што Крым цалкам забяспечаны прадуктамі, лекамі і палівам. Акрамя таго, ён даручыў профільным ведамствам забяспечыць жыхароў тэлефоннай сувяззю і інтэрнэтам. Па словах Аксёнава, «грошы для вырашэння пытанняў ва ўрада [Крыма] на рахунках ёсць».

Глядзіце таксама: Лідар крымскіх татараў назваў умовы перамоваў аб аднаўленні паставак электраэнергіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?