Ахоўнік Івацэвіцкага бара задушыў сужыцельку-бармэнку, пасля чаго прабіў сабе грудзі нажом і падпаліў кватэру, у якой застаўся.

Як распавёў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, здарэнне адбылося ўчора ўвечары. Пасля сваркі 29-гадовы жыхар Івацэвічаў задушыў сужыцельку, як мяркуецца, шнуром ад праса.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка УСК па Брэсцкай вобласці Марыны Драньковай, пасля гэтага мужчына прабіў сабе грудзі нажом і падпаліў кватэру, у якой застаўся. Як растлумачылі ва ўпраўленні, такім чынам ён хацеў скончыць жыццё самагубствам.

Пажар у кватэры патушылі супрацоўнікі Івацэвіцкага РАНС. Ратавальнікі знайшлі абгарэлы труп 37-гадовай бармэнкі.

Падазраванага даставілі ў раённую бальніцу, дзе дактары зрабілі яму аперацыю. Пад канвойным наглядам ён застаўся ў аддзяленні рэанімацыі.

У Івацэвіцкім раённым аддзеле СК у дачыненні да ахоўніка распачалі крымінальную справу па артыкуле «Забойства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?