«Ваяр» — спартова-патрыятычны клуб, створаны «Маладым Фронтам» для выхавання беларускіх хлопцаў і дзяўчат у здаровым нацыянальным духу. Перад тварам знешніх пагрозаў мы бачым, што каб быць беларускім патрыётам цяпер, недастаткова ведаць назубок родную мову або насіць вышыванку. Трэба таксама ўмець пастаяць за свой Край і яго тэрытарыяльную цэласнасць», — гаворыцца ў суполцы «Укантакце» стваральнікаў «Ваяра».

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч у каментары «Нашай Ніве» адзначыў, што праца «Ваяра» скіраваная на дапрызыўную падрыхтоўку беларускай моладзі, выхаванне патрыятызму ды асабістай адказнасці ўдзельнікаў. 

«У адрозненні ад таго ж «Белага Легіёну», які рабіў ці робіць тое ж самае ўпотаемкі, мы арганізацыя публічная, таму не будзем нічога хаваць. У Беларусі дзейнічаюць дзясяткі пракрамлёўскіх арганізацый, якія ажыццяўляюць вайсковую падрыхтоўку моладзі. У такіх умовах мы таксама мусім задумацца пра абарону сваёй Бацькаўшчыны ад агрэсіі звонку», — сказаў Дашкевіч. 

Фота з першых заняткаў «Ваяра» 

Фота з першых заняткаў «Ваяра» 

Паводле Змітра, інструктарамі «Ваяра» будуць людзі з баявым досведам. На занятках будзе выкарыстоўвацца страйкбольная зброя і поўнагабарытныя мадэлі.

«Першым часам заняткі будуць проста ў форме гульняў у страйкбол з тэарэтычнай часткай. Потым, набраўшы добрую колькасць сяброў, мы паспрабуем афіцыйна зарэгістравацца», — расказаў Дашкевіч і падкрэсліў, што не мае ілюзій на гэты конт.

 

«Калі «Казачы спас» займаецца тым самым без рэгістрацыі і іх не закрываюць, то і мы, вынікае, не парушаем ніякіх законаў», — падагульніў Зміцер. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?