lefigaro.fr
Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні можа быць пажыццёва адхілены ад футбольнай дзейнасці, паведамляе Le Figaro спасылкай на інтэрв'ю адваката французскага чыноўніка Цібо д'Але выданню Libération.
Менавіта такое пакаранне патрабуе вынесці ў дачыненні да Плаціні следчая палата камітэта ФІФА па этыцы.
Учора паведамлялася, што кіраўнік ФІФА Ёзэф Блатэр і Мішэль Плаціні могуць быць адхіленыя ад футбола на 7 гадоў.
Блатэр падазраецца ў незаконным пералічэнні 2 мільёнаў еўра Плаціні праз 9 гадоў пасля працы француза ў ФІФА. Блатэр і Плаціні заяўляюць, што ў іх была вусная дамоўленасць аб аплаце кансультацый з боку француза.
Таксама Блатэру і Плаціні пагражаюць дадатковыя абвінавачванні ў махлярстве, падробцы і адмове супрацоўнічаць з камітэтам па этыцы.
Раней абодва чыноўнікі былі адхіленыя камітэтам ФІФА па этыцы ад футбольнай дзейнасці на 90 дзён. Плаціні ўжо падаў апеляцыю ў CAS.





