Днямі грамадскія актывісты і арганізацыі масава пачалі звяртаць увагу на недастатковае выкарыстанне ААТ «Лідскае піва» беларускай мовы ў камунікацыі са спажыўцамі і ў прадукцыі ўвогуле. Некаторыя нават называлі гэта мэтанакіраванай пагардай да беларускай мовы.

Генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрус Мікшыс

Генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрус Мікшыс

Як паведамляецца, кіраўніцтву прадпрыемства былі накіраваныя лісты з пытаннем, чаму беларускай мове надаецца мала ўвагі, а таксама з просьбай больш шырока выкарыстоўваць мову ва ўсіх сферах дзейнасці прадпрыемства.

Толькі што ААТ «Лідскае піва» на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook паведаміла, што збіраецца разгледзець пытанне аб больш шырокім выкарыстанні беларускай мовы ў рэкламе і іншых відах дзейнасці, а таксама заявіла, што прыслухоўваецца да сваіх спажыўцоў:

«Паважаныя сябры!

За апошнія некалькі дзён мы атрымалі шэраг лістоў з прапановамі выкарыстоўваць беларускую мову ў камунікацыі нашага прадпрыемства.

Дзякуем вам, што не застаяцеся абыякавымі да ААТ «Лідскае піва» і прадукцыі, якую мы выпускаем. Колькасць людзей, зацікаўленых у тым, каб беларуская мова выкарыстоўваўся ў рэкламе, нашмат большая, чым нам ўяўлялася раней, попыт на яе, відавочна, ёсць.

Мы пачулі нашых спажыўцоў і абяцаем разгледзець пытанне аб з’яўленні беларускай мовы ў прасоўванні нашай прадукцыі».

Ці гэта проста адпіска, ці беларуская мова сапраўды знойдзе месца як мінімум на этыкетках і рэкламнай прадукцыі «Лідскага піва», пакажа час.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?