У пачатку 20 ст. дзякуючы руплівай дзейнасьці братоў Луцкевічаў набрала моц беларускае Адраджэньне, іх намаганьнямі быў створаны адзін з лепшых па багацьцю калекцый беларускі музей, які размяшчаўся ў вядомых базыльянскіх мурах Вільні.
Грамадская установа «Віленскі Беларускі музей імя Івана Луцкевіча» 28 лістапада 2015, a 18.30 запрашае ўсіх ахвотных на сустрэчу па тэме «Беларускі музей Івана Луцкевіча ў Вільні: гісторыя і спробы аднаўлення».
У праграме:
— гісторыя збораў і калекцый братоў Антона і Івана Луцкевічаў;
— дзейнасьць музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні (1921 – 1945);
— Янка Купала і браты Луцкевічы;
— спадчына Луцкевічаў сёньня;
— прэзэнтацыя рарытэтаў.
Адбудзецца адкрытая дыскусія «Спадчына Луцкевічаў, яе значэньне ў 21 ст.», «Ці магчыма аднавіць музей братоў Луцкевічаў сёньня».
Адрас: Raugyklos g., 25 (вялiкая саля, 2 паверх).
У мерапрыемстве прымуць удзел стваральнікі Грамадзкай арганізацыі «Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча», музэязнаўцы Беларусі (Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы).
Адбудзецца музычнае выступленьне вядомага барда Аляксея Галіча.
Запрашаем усіх ахвотных!





