У Сімферопалі ўдзельнікі мітынгу супраць дзеянняў Турцыі спалілі пудзіла турэцкага прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Усяго ў акцыі, паводле дадзеных крымскага партала FlashCrimea, удзельнічала некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку студэнтаў. Дэманстранты трымалі плакаты з надпісамі «Удар у спіну», «Слава ВКС Расіі» і «Турцыя, ты з ІДзІЛ?».

Мітынг завяршыўся спальваннем саламянага пудзіла, да якога быў прымацаваны фотаздымак прэзідэнта Турцыі.

Мясцовыя ўлады санкцыянавалі правядзенне гэтай акцыі.

Нагадаем, што раней Эрдаган параіў Расіі «не гуляць з агнём».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?