Медработніца фельчарска-акушэрскага пункта ў вёсцы Веткаўскага раёна аддала 7000 даляраў за віртуальных папугаяў.

Як распавёў супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Ігар Грышкевіч, на сайце Doska.by 25-гадовую дзяўчыну зацікавіла аб'ява, у якім абяцалася аддаць у добрыя рукі папугаяў жако, і яна звязалася па электроннай пошце з «уладальніцай». Тая адгукнулася маментальна, перапіска вялася 11 дзён. Жанчына пацвердзіла гатоўнасць аддаць птушак бясплатна, калі беларуска аплаціць транспарціроўку жако з Камеруна ў Беларусь.

Жанчыны дамовіліся, што беларуска перавядзе 500 даляраў за трох папугаяў, і іх ёй вышлюць самалётам. Медработніца не сказала пра здзелку мужу і ўзяла грошы з агульных валютных запасаў. Пасля «ўладальніца» выдурыла ў жанчыны яшчэ больш за 6 тысяч даляраў нібыта за арэнду клетак, страхоўку, прышчэпкі, афармленне дакументаў. У цэлым за некалькі дзён медработнік перавяла ў Камерун 6690 даляраў і заплаціла камісію банку ў 337 даляраў. І толькі тады западозрыла «ўладальніцу» у махлярстве і заявіла пра гэта ў міліцыю.

«Праваахоўнікі правялі праверку і выявілі, што камп'ютары, з якіх вялася перапіска, знаходзяцца ў Камеруне і ЗША. Веткаўскім РАСК па факце махлярства ў буйным памеры распачатая крымінальная справа. Пытанне аб тым, ці можна будзе вярнуць сродкі, пакуль застаецца адкрытым. Неабходныя запыты зроблены, а далей можна будзе судзіць толькі пасля атрымання афіцыйных адказаў», — дадаў Грышкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?