Аватаркі таго чалавека, які, імаверна, затрыманы ў Мінску на вакзале. Перыяд — 2014 год.
Мутная гісторыя з гэтым мужыком, затрыманым на вакзале.
Беларусь затрымлівае байца «Правага сектара» (!).
З выбухоўкай (!).
І пісталетам (!).
І ўкраінскай сімволікай. І даверчай граматай ад «ПС» (!).
Дзякуючы пільнасці міліцыі на вакзале (!).
Бо ён быў у броніку, і той бронік выпіраў (!). Але праз мяжу то ён пераехаў без праблем.
А яшчэ ў яго была маска з прарэзямі для вачэй (о-O).
І вось з усім гэтым ён ехаў на радзіму.
Вядома, ваявалі ў Данбасе, у тым ліку, неадэкваты ўсякія. Але ўся гэтая інфармацыя выглядае як спектакль, разыграны для Расіі і мясцовай публікі.
Можна было б падумаць, што такога чалавека насамрэч няма, як не было ў 2010-м арматуры ў гаражы ў Малінаўцы, а перад выбарамі 2015-га — двухсот баевікоў, затрыманых на мяжы.
Аднак «Наша Ніва», супаставіўшы факты, прыйшла да высновы, што дадзены чалавек усё-такі рэальны і, прынамсі, ёсць.
Вось, імаверна, ягоная старонка ў фэйсбуку.
На ёй, што праўда, няма свежых фотаў.
На размытых кадрах, распаўсюджаных прэс-службай Следчага камітэта, ён брунэт. Вось яны:
Але інфа пра аўтара дадзенай старонкі супадае з інфармацыяй пра затрыманага. Яму 28 гадоў, ён з Наваполацка, месцам жыхарства пазначаны Данецк. На старонцы шмат украінскай інфармацыі і мемаў на тэмы АТА.
Супаставіўшы інфармацыю, мы знайшлі і старонку ў Твітары, якая можа належаць гэтаму чалавек: twitter.com/drugduk. А вось супольнасць-люстэрка гэтай старонкі ў фэйсбуку.
Магчыма, яму ж належыць вось гэтая не зусім адэкватная старонка: чалавек хоча стаць дэпутатам Еўрапарламента.
Не зусім адэкватнай падаецца і ягоная аўтабіяграфія-рэзюмэ, размешчаная ў інтэрнэце. Сярод сваіх папярэдніх месцаў работы ён называе Аператыўна-аналітычны цэнтр Беларусі, а шукае… работу праектнага менеджара па рэфармаванні «Нафтагазу» Украіны з заробкам 11000 еўра за месяц. Ці то жарт, ці то не.
Калі памятаеце, раздаваў СМІ інтэрв'ю такі баец-беларус «Друг Дук», які наракаў, што Украіна не спяшаецца даваць грамадзянства байцам-замежнікам.
Тады казалі, што ён псіхалагічна дзіўны чалавек. Можа быць і неадэкватам. Што яшчэ было дзіўна, што з нараканнямі выступае чалавек, які часта ездзіць у Беларусь і назад.
Дадзены «Друг Дук» у тактычную групу «Беларусь», што аб'ядноўвае беларусаў-добраахвотнікаў, не ўваходзіў.
Блогер 1863x.com говорит, что этот человек бесконечно приставал ко всем в интернете со всякими фантастическими идеями. «Когда читаешь такую фигню, то в голове возникают слова «тролль», «сказочник», «поехавший». Поэтому, лично я его вообще не воспринимал всерьёз, думая, что человек либо постоянно прикалывается, либо живёт в каком-то своём фантастическом мирке», — піша 1863x.com.
Што рабіў гэты «Друг» ва Украіне? Ці быў на фронце? Для чаго ён вяртаўся ў Беларусь? Што азначае зброя? Была яна ягоная ці яму яе падкінулі? Ці ён адэкватны? Калі так, то ці маніпуляваны? Гэтыя пытанні пакуль застаюцца без адказу.





