Гісторыя пачалася з таго, што валанцёры ўкраінскага «Народнага праекта» зрабілі матывавальнае відэа, прысвечанае ВПС Турцыі, адразу пасля таго, як турэцкі знішчальнік F-16 збіў расійскі Су-24. Відэа называецца «ВПС Турцыі ў працы» і ўсхваляе турэцкіх пілотаў, а ў канцы яго з’яўляецца надпіс «Слава турэцкім ВПС. Смерць ворагам».

Гэтае відэа вельмі хутка стала папулярным у сеціве, за некалькі дзён набраўшы амаль 400 000 праглядаў, а ўкраінскія і турэцкія карыстальнікі пачалі масава братацца ў каментарах.

У адказ турэцкая кампанія Haci Productions, якая спецыялізуецца на стварэнні матывавальных відэа пра армію Турцыі, стварыла відэаролік пра ўкраінскую армію. «Асаблівая падзяка за відэа пра турэцкія ВПС, зробленае нашымі ўкраінскімі сябрамі», — гаворыцца ў апісанні да відэа. Такім чынам туркі аддзячылі украінцам.

А матывавальныя відэа пра беларускую армію можна паглядзець тут і тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?