Весці канцэрт будзе аўтар культавай тэлепраграмы «Відзьмо-Невідзьмо» Сяргей Філімонаў, а пераможцаў абвесцяць уладальнікі мінулай прэміі.

Сёлета партал Tuzin.fm адзначае 12-годзьдзе. Па традыцыі, у дзень супадзення магічных лічбаў 12.12 называюцца героі году ў беларускай музыцы – «Адкрыццё году» і «Гурт году». У кожнай з намінацый – па 7 прэтэндэнтаў. Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца ў клубе «Пляцоўка-Хол», а найлепшых назавуць уладальнікі леташняй прэміі – гурт Leibonik, прызнаны «Адкрыццём-2014» і «Героі года-2014» – Dzieciuki. «Менавіта гэтыя намінацыі адлюстроўваюць погляд рэдакцыі старэйшага нацыянальнага музычнага партала на тое, куды і з кім павінна рухацца беларуская музыка. Што дало нам наша «адкрыццё»? Найперш разуменне таго, што і наша самадзейнасць усё ж вартая сцэны. Па-другое, нягледзячы на поўную адсутнасць запісаў павялічылася колькасць запрашэнняў на выступы», – кажа лідар гурта Leibonik Сяргей Башлыкевіч.

«Кожная станоўчая адзнака з боку – гэта прыемна. «Героі году» - гучыць грувастка і напышліва, як для панкаў, але нейкая адказнасць ёсць. У тым сэнсе, што панк-рок – панк-рокам, але трэба працаваць над сабой, каб быць на ўзроўні!», – заўважае лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў. 

Вядучымі «тузіноўскіх» канцэртаў абіраюцца знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы.

Сярод іх былі ўжо Лявон і Ганна Вольскія, Міхал Анемпадыстаў, Алег Хаменка, Максім Жбанкоў. Сёлета прэмію правядзе Сяргей Філімонаў, вядучы культавай тэлепраграмы «Відзьмо-Невідзьмо», якая выхавала выкшталцоны густ у цэлага пакалення беларусаў. «Падтрымліваю ўсім сэрцам тое, што робіць Tuzin.fm. Гэта той самы музычны партал, дзе ў адрозненні ад афіцыёза, меламаны могуць адшукаць сапраўды цікавых музыкаў і ўсвядоміць, што мясцовыя музыкі знаходзяцца ў еўрапейскім кантэксце. Бадай што, гэта адзіная пляцоўка, дзе могуць самавыявіцца музыкі, якія цікавяцца беларушчынай», – кажа Сяргей. Ён агучыць пераможцаў у намінацыях «Песня года», «Кліп года» і «Альбом года».

Напярэдадні прэміі адбыўся рэліз складанкі найлепшых беларускіх песень года – «Восьмы Прэм’ер Тузін». Паслухаць і спампаваць яе можна па спасылцы

Расклад вечара 12.12 у клубе «Пляцоўка Хол»:

19:00 Zolki band

19:30 Angst

20:00 Pauline

20:30 Teleport

21.00 Navi

21.30 Re1ikt

Квіткі можна набыць тут

12 снежня (субота). 19.00. Прэмія «Героі году» з удзелам Pauline, zolkiband, Angst, Teleport, Re1ikt, Navi. Квіткі (з улікам камісіі аператара) — 150 000 (танцпляц), 180 000 (столік). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?