11 снежня (субота). Прэзентацыя кнігі Катэржыны Тучкавай «Жыткаўскія багіні».

12 снежня (нядзеля). Прэзентацыя кнігі Іржы Гаічка «Рыбіна кроў».

Абедзве імпрэзы пройдуць з удзелам аўтараў, а таксама перакладчыцы Святланы Рогач і рэдактара серыі «Чэшскага калекцыя» Сяргея Сматрычэнкі.

Пачатак а 19-й. Адрас: Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а.

Катэржына Тучкава «Жыткаўскія багіні». Высока сярод карпацкіх грудоў здаўна жылі жанчыны, адораныя надзвычайнымі здольнасцямі. Яны ўмелі лячыць, дапамагалі парадамі ў душэўных пакутах, умелі прадказваць будучыню. Іх называлі багінямі і сваё мастацтва яны перадавалі з пакалення ў пакаленне. Дора Iдэсава — апошняя з іх роду. Аднак іх майстэрства яна не пераняла, вывучылася на этнографа і вырашыла напісаць пра іх навуковае даследаванне. У канцы 90-х гадоў у архіве МУС яна адшуквае тэчкі, сабраныя дзяржбяспекай на ворага народа, яе цётку Сурмэну…

Раман Іржы Гаічка «Рыбіна кроў» – гэта гісторыя разбурэння сям’і ў перыяд вялікіх сацыяльных зменаў канца ХХ ст., і гісторыя разбурэння вёскі, якая пала ахвяраю будаўніцтва атамнай электрастанцыі. У 2013 годзе раман атрымаў прэстыжную чэшскую прэмію «Magnesia Litera» як найлепшая кніга папярэдняга года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0