Весткі з Віцебшчыны. З 57 савецкіх маёнткаў толькі ў двух вядзецца добрая гаспадарка: у Стойках Гарадоцкага павета і ў Красным Бары. У другіх увесь ураджай з’ядаюць самі парабкі. Характэрна, што цыганы жывуць ва ўсіх маёнтках, як камуністы, з натуры. Сяляне гэтак ненавідзяць бальшавіцкі рэжым, што ў Себежскім і Веліжскім паветах усе валасныя дамы спаленыя «зялёнымі», каб не было дзе сядзець ненавісным рэўкомам.

«НН». №7. 1920.

«Свабода прыйдзе ў Беларусь за адну ноч». Такое прароцтва было зроблена вядомым пратэстанцкім прапаведнікам два гады таму. Гэтыя словы перадаюць з вуснаў у вусны. Можна верыць прароцтвам, можна — не, але сам факт сведчыць: усё больш людзей у краіне прагнуць пераменаў.

«НН». №46. 2005.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера