Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця», піша БелТА
Лукашэнка 11 снежня наведаў у Туркменістане Алімпійскі гарадок, president.gov.by
Канферэнцыя арганізавана з нагоды 20-годдзя з дня здабыцця Туркменістанам статусу пастаяннага нейтралітэту. Генеральная Асамблея ААН 12 сьнежня 1995 прыняла адпаведную рэзалюцыю. Гэты дзень абвешчаны ў Туркменістане нацыянальным святам.
У канферэнцыі чакаецца ўдзел прэзідэнтаў 13 краін, у тым ліку Арменіі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Індыі, Кыргызстана, Манголіі, Турцыі, Узбекістана, Харватыі. 38 краін будзе прадстаўлена на ўзроўні кіраўнікоў урадаў або парламентаў. Запланаваны таксама ўдзел кіраўнікоў 12 міжнародных арганізацый, у тым ліку Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна.





