Сёння ў Парыжы пройдзе лёсаванне фінальнай часткі чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 г. Пачатак а 20-й гадзіне паводле мінскага часу. Прамую трансляцыю будзе весці «Беларусь-5».
300-тысячная Ісландыя едзе на Еўра-2016, 9,5 млн Беларусь — не, фота uefa.com
Упершыню ў чэмпіянаце возьме ўдзел 24 каманды, што будуць разбітыя на 6 групаў па 4 зборныя ў кожнай. Дагэтуль на ЧЕ з 1996 г. гулялі па 16 зборных.
Зборная Беларусі, як і раней, на Еўра не трапіла. У сваёй адборачнай групе наша каманда заняла 4-е месца, прапусціўшы на кантынентальнае першынство Іспанію, Славакію і Украіну, украінцы прабіліся туды праз плэй-оф. На Еўра-2016 прабіліся ўсе зборныя з брытанскіх выспаў апроч Шатландыі, а таксама Ісландыя, Венгрыя, Албанія.
Перад лёсаваннем усе зборныя разбітыя на 4 кошыкі.
У першы кошык трапілі зборныя Іспаніі, Германіі, Англіі, Партугаліі, Бельгіі. Зборная Францыі, як гаспадыня спаборніцваў, аўтаматычна трапляе ў групу А.
У другі кошык адправілі зборныя Італіі, Расіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Харватыі, Украіны.
У трэці — Чэхіі, Швецыі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Венгрыі.
У чацверты — Турцыі, Ірландыі, Ісландыі, Уэльса, Албаніі і Паўночнай Ірландыі.
Групу на Еўра ўтвараюць па камандзе з кожнага кошыка. Г.зн. што Расія і Украіна, ці дзве Ірландыі у адну групу не трапяць.
Чэмпіянат Еўропы пройдзе з 10 чэрвеня па 10 ліпеня ў дзесяці гарадах Францыі: Парыж, Сэн-Дэні, Вільнёў д'Аск, Ліль, Тулуза, Бардо, Ніца, Марсэль, Ліён, Сэнт-Эт'ен
Матчы 1/8 фіналу пройдуць 25—27 чэрвеня.
Чвэрцьфіналы — 30 чэрвеня, 1, 2, 3 ліпеня, паўфіналы — 6,7 ліпеня. Фінал — 10 ліпеня.
Гульні групавога раўнду і 1/8 фіналу будуць пачынацца ў 16:00, 19:00, 22:00 паводле Мінска (15:00, 18:00, 21:00 паводле сярэдняеўрапейскга часу), чвэрцьфіналы, паўфіналы, фінал а 22-й гадзіне.





